Калі ласкавасць сустракаецца з памяццю, а роднае слова гучыць ад сэрца – нараджаецца сапраўднае свята. Менавіта такое свята адбылося сёння ў нашым лагеры.
Дзень пачаўся з квэст-гульні «Сцежка добрых рук», дзе дзеці, выконваючы розныя заданні, дапамагалі адзін аднаму і вучыліся дабрыні, камаднай працы і ўзаемадапамозе.
Затым прайшла акцыя «Пароль неўміручнасці – роднае слова», дзе дзеці расказвалі вершы і спявалі песні на беларускай мове, паглыбляючы веды роднай мовы і традыцый.
Дзень працягваўся творчай лабараторыяй– выстава «Генеалагічнае дрэва», дзе кожны расказваў пра сваю сям’ю, карані і важныя жыццёвыя моманты, а таксама пісаў аўтабіяграфію.
Пасля гэтага адбыўся канцэрт «Беларускі вечар» – дзеці працягвалі знаёміцца з культурай Беларусі, выконвалі народныя песні, чыталі вершы і ўдзельнічалі ў тэатралізаваных сцэнках.
Вечарам дзеці гулялі ў настольныя гульні, развіваючы логіку, увагу і камандны дух. Завяршыўся дзень вясёлай дыскатэкай з зажыгальнай музыкай і танцамі.
Сённяшні дзень стаў сапраўдным падарожжам у свет сямейных каштоўнасцей, беларускай культуры і шчырых эмоцый. Ён быў напоўнены радасцю адкрыццяў, цеплынёй успамінаў і веліччу роднага слова. Кожнае мерапрыемства дапамагло дзецям лепш зразумець сябе, свае карані і тое, наколькі важна захоўваць памяць, паважаць традыцыі і ганарыцца сваёй зямлёй. Гэты дзень стаў яркім напамінам, што самыя каштоўныя рэчы – гэта сям'я, сяброўства і любоў да роднага краю!
Воспитательно-оздоровительный лагерь.
17.07.2026